Пра фэст

meta- гэта квірфэст караткаметражных фільмаў і анімацыі, які прайшоў 4-6 верасня ў Мінску ў прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16)


metа- — гэта спроба выйсці за межы наяўных культурных і сацыяльных кодаў, паставіць пад пытанне гендарныя рамкі, пазначыць праблемы кантэксту, у якім яны ўзнікаюць і ўзнаўляюцца.

Нашая мэта — стварыць камфортную для ўсіх нас прастору салідарнасці, дзе адрозненні прымаюцца, а не адмаўляюцца.

Мы выступаем за разнастайнасць тэорый і практык. Мы гаворым пра нашае жыццё на мове культуры і крытычнага мастацтва.


Арганізатар фестывалю - MAKEOUT, праект пра гендар, сэксуальнасць і асаблівасці іх праяваў у Беларусі.

Каманда
Коля Анціпаў

Прыгожа пісаць я не ўмею, таму што кракадзіл. Адказваю за космас фестывалю.
Віка Біран

Любіць казаць людзям “не” ці “так”. Не так важна, што менавіта, толькі б выразна. Брала ўдзел у фарміраванні праграмы фэсту. Ведае ўсіх валанцёраў. Вядзе штодзённік ў школьным дзённіку.
Святлана Гатальская

Каардынатарка кінафестывалю meta- і кінаклуба MAKEOUT. Фанатка Мэта Гроўнінга і “Тэтрыса”. З лёгкасцю адкажа на пытанні “Што б паглядзець сёння?” і “Што такое “ціпун” з прымаўкі “Ціпун табе на язык”?”.

Андрэй Завалей


Не маю тытулаў і званняў. Адзіны ярлык, які з гонарам гатовы насіць на грудзі, — “чалавек”. Мая рэлігія — гуманізм. Кожная, нават самая дробная справа — важная, бо Сусвет складаецца з вельмі маленькіх кавалкаў.
Саша Ігнатовіч


Кіна-фетышыстка-актывістка-даследчыца. Цэніць размовы наўпрост і па справе. Упэўненая, што думка, творчасць і прамое дзеянне могуць ствараць "дзіўны"/квір свет, адкрыты для ўсіх. Гэтым і кіравалася ў адборы фільмаў для meta-.
Андрэй Карпека

Чалавек, для якога прастора – ключавое слова. У ідэале – прастора для ўсіх без выключэнняў. Прыхільнік дыскусій і абмеркаванняў, сумленных выказванняў і тонкіх эмоцый. Шукае усё гэта як у жыцці, так і ў фільмах. Разам з камандай нясе адказнасць за кінапраграму фестывалю. Разам з Таняй казаў выніковае “так” або “не”.

Наста Манцэвіч


Для мяне гонар і радасць працаваць у камандзе над квір-фэстам, адчуваць сваю спрычыненасць да важнай справы, што робім разам.
Міла Навакоўская

Квір-фестывальны жнец, касец і на дудзе ігрэц. Верыць у сілу ўсвядомленасці і глітэру. У працэсе распрацоўкі канцэпцыі фестывалю прынесла ідэю слогана "Queer is the universe". Унутры сябе заўсёды танчыць.
Даша Рамановіч

Займаецца дызайнам і іншымі рознымі рэчамі для фестывалю meta-. Любіць цішыню, відэагульні і маляваць.

Таня Сяцко


Даследчыца Цэнтра гендарных даследаванняў (ЕГУ), культурная актывістка. Выступае за разнастайнасць тэорый і практык. Любіць коцікаў. Адказвае за праграму фестывалю.
Ева Фальтэр

Я мастак, у падрыхтоўцы да meta- адказная за візуал. Самае галоўнае правіла: глядзець і ня адводзіць позірк
959
Фільмаў даслалі на фестываль
Прыём заяваў скончаны 30 красавіка 2015
Партнёры: