«Ніхто нічога не павінен!
Ніхто нічога не павінная!»
Грамадства дыктуе нам ўяўленні аб тым, якімі мы павінныя быць і якім чаканням адпавядаць. Нам жа падаецца важным казаць аб разнастайнасці вопыту і пераваг, пра свядомы выбар і адказнасць. Першы кінапаказ гучна і выразна заяўляе: «Ніхто нічога не павінен! Ніхто нічога не павінная!»
Межы і памеры нашага цела, інтымнасць і адкрытыя адносіны. Гэты кінапаказ уключае працы, якія так ці інакш датычаць цялеснасьці, сэксуальнасці, узросту і (не)дазвольных практык.
Сям'я і інстытут шлюбу. Адносіны і шлюбны абавязак. Выхаванне дзяцей і сумесны побыт. Як сямейныя нормы дыктуюцца грамадствам, прайграюцца ў культуры і пераносяцца ў нашае жыццё? Як мы будуем адносіны з блізкімі нам людзьмі? Мы будзем глядзець фільмы пра залежнасць і падтрымку, нармаванне і свабоду, культуру дзяцінства, клопат і (не)магчымасці жыць адно без аднаго.