Валанцёрам
Мы ўжо зрабілі вялізарную частку працы для таго, каб гэты фестываль адбыўся. Засталіся апошнія падрыхтаванні, у якіх нам патрэбна твая дапамога.
Якая менавіта дапамога патрабуецца?
Разнастайная. Гэта распаўсюд інфармацыі пра фэстываль, забяспячэнне бяспекі, дапамога па прыбіранні, правядзенне флэш-мобу ды іншае. Мы прапануем табе некалькі варыянтаў актыўнасці і ты зможаш заняцца той справай, якая табе бліжэй.

Што я атрымаю наўзамен?
– досвед удзелу ў арганізацыі квір-фестывалю
– новыя знаёмствы, якія могуць стаць не выпадковымі
– прома-матэрыялы, якія можна апранаць на сябе, вешаць на сцены і дарыць добрым людзям


Як патрапіць у валанцёрскую каманду?
– даслаць прывітальны ліст Віке Біран на v.biran@makeout.by з паметкай «каманда metafest»
– прымацаваць да яго спасылку на свой профіль у сацыяльных сетках (калі ў цябе яго няма - напісаць кароткі ліст з расповедам пра сябе і пра тое, чаму ты хочаш стаць часткай каманды)
– атрымаць адказ і далучацца да нас як мага хутчэй



Мы адкажам на кожны твой ліст.
Гэта будзе легендарная падзея. Нам будзе прыемна папрацаваць побач з табой.
Партнёры: